Многія мінскія кнігаманы любяць наведваць адну з найстарэйшых кнігарняў горада — «Букініст» (крама заснавана ў 50-я гады мінулага стагоддзя). Больш як за 30 гадоў у кнігагандлі шчыруе Ірэна Гаўрыльчанка (на фота злева) — удзельніца многіх кніжных выстаў і кірмашоў. Ірэна Францаўна ахвотна дзеліцца сваім вопытам з маладымі спецыялістамі. Вольга Лапцёнак і Кацярына Слушко (на фота справа) заўсёды прыслухоўваюцца да парад свайго вопытнага настаўніка.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya