Свой першы ў гэтым годзе канцэрт адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў дасць у Мінску акурат у Дзень усіх закаханых, 14 лютага. Але анансуюць яго музыканты зусім іншым чынам. Будучае выступленне рэкламуецца ў інтэрнэце... на 10 мовах краін, грамадзяне якіх з 12 лютага могуць прыехаць у Беларусь без візы. Гурт звяртаецца да патэнцыйных слухачоў на англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай, французскай, галандскай, шведскай, а таксама на арабскай і кітайскай мовах.
Як запэўнівае лідар калектыву Уладзімір Пугач, у «J:Mорс» даволі многа прыхільнікаў у розных краінах свету, і навіна пра бязвізавы рэжым прыйшлася ім даспадобы. «Шэраг маіх знаёмых даўно хацелі прыехаць на наш канцэрт, але з улікам віз гэта каштавала б, мабыць, як на ажылага Луі Армстранга», — жартуе артыст. Наогул жа кошт білетаў на канцэртную праграму «Блізка», куды ўвайшлі самыя цёплыя і рамантычныя песні калектыву, вагаецца ад 35 да 60 рублёў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/scena-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pugach