Цяплічная гаспадарка ў Екацярынбургу правяла конкурс на самае гучнае храбусценне агурком, паведамляецца на сайце Уральскай горна-металургічнай кампаніі, у склад якой уваходзіць гаспадарка.
Нагодай для конкурсу стаў першы ў гэтай гаспадарцы ўраджай. Сабраныя ў цяпліцах агуркі сорту «Атлет» выпрабавалі на якасць хрусту пяцікласнікі з горада Верхняя Пышма. Вынікі вызначалі з дапамогай абсталявання для вымярэння ўзроўню шуму. Лепшай стала вучаніца па імені Ніна — шумамер паказаў 79 дэцыбел пры хрусце яе агурка (пры гэтым, напрыклад, мінімальны ўзровень гучнасці пажарнай сігналізацыі складае 75 дэцыбел). Абсалютны рэкорд паказала супрацоўніца гаспадаркі Аксана Уткіна — 81 дэцыбел
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/agurok
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen