20 лютага калегіяй Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю было прынята рашэнне аб прыпыненні з 27 лютага праверак гандлёвай інспекцыяй міністэрства і вызначэнні парадку правядзення маніторынгу.
Гэты парадак будзе дзейнічаць да дня ўступлення ў сілу змяненняў у заканадаўстве, якія рэгламентуюць парадак правядзення кантрольнай і нагляднай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. «Адначасова нагадваем, што, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, прынятае рашэнне не распаўсюджваецца на правядзенне праверак: па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; па даручэнні органаў крымінальнага пераследу па заведзенай крымінальнай справе, кіраўнікоў (іх намеснікаў) гэтых органаў па матэрыялах, што знаходзяцца ў іх у вытворчасці; юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка па яго заяве; пры наяўнасці дакладных звестак аб адміністрацыйным правапарушэнні па даручэнні міністра (асобы, якая выконвае яго абавязкі)», паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovaya-inspekcyya-ministerstva-gandlyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-antymanapolnaga-regulyavannya-i-gandlyu