У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання №11 ад 9 лютага 2017 года, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Памер надбаўкі за адзін кілаграм малака буйной рагатай жывёлы базіснай тлустасці, што закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для наступнай перапрацоўкі, складзе Br0,04. За адзін кілаграм маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кілаграмаў, што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для вырошчвання, надбаўка будзе ў памеры Br0,40. У 2016 годзе надбаўкі былі ўстаноўлены ў памеры Br370 і Br3 750 (да дэнамінацыі) адпаведна. Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovyya-nadbauki
[6] https://zviazda.by/be/tags/selskagaspadarchaya-pradukcyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/cana