Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка перадаў Крывіцкаму спецыяльнаму лячэбна-выхаваўчаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу закрытага тыпу падарункавы сертыфікат на суму 350 базавых велічынь.
Калектыў БДПУ быў узнагароджаны сёлета прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», а падставай для яе атрымання стала актыўная дзейнасць у гуманітарнай сферы, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі. У найлепшых традыцыях дабрачыннасці рэктарат БДПУ прыняў рашэнне аб перадачы атрыманых грашовых сродкаў тым, хто мае ў іх патрэбу ў найбольшай ступені.
У ходзе візіту ў Крывіцкае вучылішча рэктар БДПУ Аляксандр Жук канстатаваў: «Мы, не вагаючыся, прынялі гэта рашэнне. Вы ў сілу розных абставін апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Вам не проста цяпер, але вы яшчэ маладыя, жыццё ваша па-сапраўднаму толькі пачынаецца. Дзяржава падтрымлівае вас і дае магчымасць увайсці ў прафесійнае жыццё падрыхтаванымі. Вы асвойваеце патрэбныя людзям прафесіі маляра, тынкоўшчыка, аўтаслесара. Таму я ўпэўнены, што матэрыяльная дапамога, якую мы вам аказваем, зможа палепшыць не толькі матэрыяльную базу вашай навучальнай установы, а, магчыма, нават дапаможа адкрыць новую спецыяльнасць — плітачнік-абліцоўшчык».
Надзея НІКАЛАЕВА
nk@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nk@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdpu-imya-m-tanka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryvickae-vuchylishcha