Наташа Бушар, мэр французскага горада Кале, які праславіўся на ўвесь свет стыхійным лагерам бежанцаў «Джунглі», забараніла мясцовым дабрачынным асацыяцыям раздаваць мігрантам ежу.
Муніцыпальны ўказ забараняе толькі «рэгулярную і масавую раздачу харчавання». На думку мэра, гэтая дзейнасць добраахвотнікаў можа выклікаць напружанасць паміж этнічнымі групамі, якая перарастае ў бойкі, пажары і выбухі, значыць, стварае пагрозу для насельніцтва і рызыку індустрыяльнай катастрофы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/kale
[3] https://zviazda.by/be/tags/migranty
[4] https://zviazda.by/be/tags/francyya