Навукоўцы пацвердзілі, што людзі, якія актыўна кантактуюць у сацыяльных сетках, адчуваюць сябе сацыяльна ізаляванымі ў рэальным свеце.
«Гэта вельмі важная праблема, бо ступень сацыяльнай ізаляцыі моладзі дасягае ўзроўню эпідэміі. Сацыяльныя сеткі могуць здацца панацэяй ад гэтай праблемы, аднак наша даследаванне паказвае, што гэта не так», — заявіў Брайэн Праймэк з універсітэта Пітсбурга (ЗША). У апошнія гады ў некаторых краінах набывае ўсё большую папулярнасць ідэя «фэйсбук-залежнасці» — нястрымнай цягі да зносін у сацыяльных сетках за кошт астатніх аспектаў жыцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnaya-izalyacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz