У італьянскай Сіцыліі выбухнуў скандал вакол мясцовай кампаніі, якая прапануе так званыя мафіёзныя туры па рэгіёне, паведамляе партал The Local.
Турфірма Easy Trapanі, якая базіруецца ў горадзе Трапані, арганізуе паездкі па мясцінах, звязаных з гісторыяй сіцылійскай арганізаванай злачыннасці. Мэр населенага пункта Віта Даміяна раскрытыкаваў дзейнасць кампаніі. «Гэта вар'яцтва, гэта абраза для цэлага горада», — падкрэсліў глава.
Мясцовая жыхарка Марыя Фальконэ, сястра забітага мафіяй у 1992 годзе суддзі, назвала згаданыя туры прыніжэннем для ўсіх ахвяр арганізаванай злачыннасці ў краіне. Паводле яе слоў, гэта закранае і людзей, якія імкнуцца выкараніць крымінал. Менеджар Easy Trapanі Джані Грыла, які суправаджае кліентаў фірмы ў паездках, адзначыў, што такія туры на самай справе накіраваныя супраць злачыннасці, бо яны звяртаюць увагу грамадства на гэтую праблему.
Easy Trapanі, у прыватнасці, прапануе туры ў Карлеоне — сіцылійскі горад, вядомы дзякуючы раманам і фільмам гангстарскай сагі «Хросны бацька». Кліенты фірмы таксама могуць пабываць у населеным пункце Кастэльветрана, дзе нарадзіўся Матэа Месіна Дэнара па мянушцы Д'яблік. Яго лічаць цяперашнім босам сіцылійскай мафіі, і ён хаваецца ад паліцыі з 1993 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/sicyliya
[5] https://zviazda.by/be/tags/turysty