Супрацоўнікі наркакантролю ГУУС Мінгарвыканкама і Фрунзенскага РУУС сталіцы падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па перакрыцці канала пастаўкі наркатычных рэчываў з Расійскай Федэрацыі ў нашу краіну затрымалі 27-гадовага жыхара горада.
У мэтах наступнай рэалізацыі мужчына прывёз у Мінск гашыш. Падчас асабістага надгляду ў яго канфіскавалі кілаграм гэтага наркотыку. Агульны кошт такой вялікай колькасці наркатычнага рэчыва ў Расіі — 20 тысяч долараў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэтага гашышу ў пераразліку хапіла б на пяць тысяч разавых доз.
Вядома, што мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, працуе ў адным са сталічных ТАА. За незаконны абарот наркотыкаў мінчаніну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/gashysh
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni