Інклюзіўны паказ першай у краіне калекцыі для інвалідаў-калясачнікаў прайшоў сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Дызайнер Кацярына Цікота распрацавала адзенне з улікам асаблівасцяў, патрэб і ладу жыцця гэтай катэгорыі грамадзян. Так, адны толькі штаны маюць 18 адрозненняў ад стандартнай мадэлі.
Сярод ініцыятараў праекта — блогер Аляксандр Аўдзевіч (многім ён вядомы як падарожнік, які праехаў чатыры тысячы кіламетраў на ручным веласіпедзе). Першая партыя была адшыта дзякуючы спонсару — анлайн-рэсурсу па продажы білетаў tikets.by. У далейшым Кацярына Цікота спадзяецца, што знойдзецца зацікаўленае дзяржаўнае прадпрыемства, якое наладзіць выпуск спецыялізаванага адзення. Што да кошту, то ён будзе такім жа, як і на звычайныя штаны і сукенкі ў крамах.
У Беларусі пражывае каля 20 тысяч інвалідаў-калясачнікаў. Каб зразумець, якія рэчы патрэбны ім, на сайце Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў было праведзена апытанне. І ўжо на падставе яго і непасрэдна сустрэч з мэтавай аўдыторыяй распрацоўвалася калекцыя.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kacyaryna-cikota
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyzayn
[6] https://zviazda.by/be/tags/mody
[7] https://zviazda.by/be/tags/invalidy-kalyasachniki