Усяго было пададзена 1498 заяў, з іх 33 — ад пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, якія залічваюцца без уступных іспытаў. Найбольшая колькасць абітурыентаў прэтэндавалі на паступленне ў хіміка-біялагічныя класы — 333. Конкурс туды склаў 8,6 чалавека на месца.
У матэматычныя класы паступіла 307 заяў (конкурс — 7,6 чалавека на месца), фізічныя — 222 (5,9 чалавека на месца), філалагічныя: беларуская і англійская мова — 123 (5,8 чалавека на месца), беларуская і руская мова — 91 (5 чалавек на месца). Гісторыка-грамадазнаўчы профіль зацікавіў 137 чалавек (3,2 прэтэндэнта на месца), хімічны — 107 (6 прэтэндэнтаў на месца).
А самы высокі конкурс (9,2 чалавека на месца) быў зафіксаваны на кірунку «інфарматыка, матэматыка»: на гэты профіль пададзена 178 заяў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/licey-bdu