«Агульную дыктоўку» — дыктант па беларускай мове напісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы амаль 200 чалавек. Акрамя мінчукоў праверыць свае веды вырашылі жыхары Барысава, Брэста, Гомеля, Гродна, Дзяржынска, Жодзіна, Лагойска, Слоніма, Шчучына. Для тых, хто не змог прыехаць, арганізавалі анлайн-трансляцыю праз youtube. Вынікі будуць дасланыя ўдзельнiкам па электроннай пошце. Харашыстаў чакаюць падарункі.
Арганізатарам «Агульнай дыктоўкi» выступіла «Лідскае піва». Праект стаў своеасаблівым падарункам да 950-годдзя беларускай сталіцы. «На працягу некалькіх гадоў наша кампанія надае вялікую ўвагу аднаўленню гісторыі і пераемнасці культурнай спадчыны. З пачатку мінулага года «Лідскае піва» размаўляе па-беларуску і падтрымлівае разнастайныя праекты культурнага кшталту. Мы бачым жаданне моладзi i людзей сталага ўзросту карыстацца беларускай мовай, пашыраць яе ўжыванне. Таму мы будзем працягваць натхняць беларусаў размаўляць на роднай мове», — адзначыла менеджэр па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лідскае піва» Наталля ЯФІМКІНА.
Для дыктанта была абраная «Мiнская гicторыйка» — кароткае апавяданне Мiхаiла Валодзiна са зборнiка «Наш стары добры Вавілон». Чытаў дыктант рэжысёр, прадзюсар Iван Пінігін. Азнаёмiцца з арыгіналам тэксту ўжо можна на сайце lidskae.by [3].
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://lidskae.by/praektyi/agulnaya-dyiktouka/tekst-agulnay-dyiktouki/
[4] https://zviazda.by/be/tags/agulnaya-dyktouka