З перамогай вярнуліся беларускія школьнікі з 58-й Міжнароднай матэматычнай алімпіяды, якая прайшла ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).
Залаты медаль заваяваў выпускнік гімназіі №51 г. Гомеля Ягор Дубовік. У індывідуальным заліку ён заняў сёмае месца, набраўшы 29 балаў з 42 магчымых.
Сярэбраным медалём узнагароджаны выпускнік сталічнай гімназіі №41 Аляксей Васілеўскі, бронзавымі медалямі — выхаванцы Ліцэя БДУ Андрэй Нарадзецкі, Антон Палюховіч, Ілья Пчалінцаў і Аляксандр Юран.
Не засталіся без узнагарод нашы школьнікі і на 48-й Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы, якую сёлета прымала Інданезія. Усе ўдзельнікі беларускай зборнай вярнуліся дамоў з медалямі. Мікіта Ігнацюк (выпускнік ліцэя №1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста) і Яўген Шарамед (выпускнік гімназіі №10 г. Мінска) заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. А Павел Курач (выпускнік брэсцкага ліцэя №1), Мікіта Стрыжак (выпускнік Ліцэя БДУ) і Валянцін Дарафееў (выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3) былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-matematychnaya-alimpiyada