Аб гэтым дамовіліся падчас Канферэнцыі па пытаннях дзяржаўнага кіравання.
Пяць "мазгавых цэнтраў" з краін БРІКС падпісалі мемарандум аб абменах і сумесных даследаваннях, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Дакумент быў падпісаны падчас Канферэнцыі краін БРІКС па пытаннях дзяржаўнага кіравання, якая прайшла напярэдадні адкрыцця 9-га саміту БРІКС (адбудзецца ў пачатку верасня) ў горадзе Цюаньчжоу (правінцыя Фуцзянь). Пяць "мазгавых цэнтраў", якія падпісалі мемарандум, - China International Publishing Group, паўднёва-афрыканскі The Thinker Magazine, Інстытут Еўропы Расійскай акадэміі навук, Кафедра ўсходнеазіяцкіх даследаванняў пры Дэлійскім універсітэце і Кітайска-бразільскі даследчы і дзелавы цэнтр.
Згодна з дакументам, гэтыя пяць структур будуць абменьвацца дадзенымі па даследаваннях, праводзіць абмены паміж даследчыкамі пачынаючы з наступнага года, штогод праводзіць даследаванні па тэмах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і сумесна праводзіць навуковыя семінары.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya