Аграрыі імкліва набліжаюцца да завяршэння ўборкі хлеба з палёў. Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў краіне сабрана 6976,1 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур з 90,1% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,8 ц/га.
Па ўборцы ўраджаю лідзіруе Мінская вобласць з вынікам у 1769,3 тысячы тон. На другім месцы — гаспадаркі Гродзенскай вобласці, дзе сабралі 1270,6 тысячы тон, на трэцім — Брэстчына, дзе намалот збожжа склаў 1224,5 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць на Гродзеншчыне — 43,5 ц/га. Першымі завяршылі ўборачную кампанію брэсцкія аграрыі. У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама адзначылі, што ўраджайнасць ільнотрасты ў Віцебскай вобласці на 21% пераўзыходзіць леташнюю. Паводле аператыўнай інфармацыі на раніцу 21 жніўня, у рэгіёне лён выцераблены з 69% плошчаў. Сабрана 318 тон насення пры сярэдняй ураджайнасці 3,5 ц/га. Нарыхтавана 1,7 тысячы тон ільнотрасты, сярэдні нумар сыравіны — 1. Ураджайнасць ільнотрасты склала 34 ц/га. Працягваецца сяўба азімага рапсу. Гэтыя работы выкананы на 65,7%.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2017-0