Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сёння, 24 жніўня, выпускае ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».
Герб Полацка — а менавіта яму прысвечана марка — уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога па срэбных хвалях «плыве» залаты трохмачтавы карабель з паднятымі парусамі.
Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Марыны Віткоўскай.
Намінал маркі «N» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі не прыярытэтнай.
У дзень выпуску ў аддзяленні паштовай сувязі №15 горада Полацка будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kantakt
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshta