Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва — адзін з кірункаў, які можна больш інтэнсіўна развіваць у беларуска-егіпецкім партнёрстве, уцягваючы ў гэты працэс новыя тэрыторыі. Такую думку выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з міністрам замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет Самехам ШУКРЫ.
Міхаіл Мясніковіч акрэсліў яшчэ некалькі сфер, у якіх, на яго думку, можна было б актывізаваць дыялог. «Міжпарламенцкія кантакты маглі б быць больш дынамічнымі, што спрыяла б паўнавартаснаму палітычнаму дыялогу». Для гэтага старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў выкарыстоўваць патэнцыял парламенцкіх груп дружбы. У Беларусі такая ўжо створана, чарга — за егіпецкімі калегамі. Яшчэ адзін кірунак — інвестыцыйнае супрацоўніцтва, гэта магчымасць сканцэнтраваць больш увагі на рэалізацыі ўнікальных праектаў па новых тэхналогіях. Беларусь гатова ажыццяўляць трансфер тэхналогій па ўзгодненых праектах. Асобна Міхаіл Мясніковіч адзначыў маладзёжнае супрацоўніцтва і адукацыйныя праекты.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/sameh-shukry
[6] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0