Беларускім аграрыям засталося ўбраць 4,4% пасяўных плошчаў. Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 1 верасня з палёў краіны ўбрана 7425,8 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,7 ц/га.
Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, у вобласці пачалі масавую ўборку кукурузы на сілас. Гэтым займаюцца сельгасарганізацыі ўсіх раёнаў. Да 1 верасня яна ўбраная з 27 тысяч га, або з 11,1% пасяўных плошчаў. Усяго аграрыі нарыхтавалі больш за 660 тысяч тон зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці 244 ц/га. Сёлета пасевы кукурузы на зялёную масу ў рэгіёне былі пашыраны на 10 тысяч га і зараз складаюць 244,2 тысячы. Пры гэтым спецыялісты скарацілі плошчы ўгоддзяў пад сенажаць і ворыва, прадукцыйнасць якіх ва ўмовах засушлівага надвор'я ў апошнія гады была нізкай.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2017-0