Ён з'явіўся на вуліцы Кальварыйскай, 4а. У прасторным павільёне ў большым асартыменце, чым у кіёску, прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні.
Прадаецца марожанае, кава. Ёсць таксама тавары да школы: канцылярскія прылады, сшыткі, дзённікі. Усяго ў сталіцы працуе 46 павільёнаў. Намеснік дырэктара прадпрыемства «Белсаюздрук» Святлана НІКАНАВА адзначае, што такія гандлёвыя пункты карыстаюцца папулярнасцю ў мінчан. Сюды таксама ахвотней ідзе працаваць моладзь. Сучасныя павільёны, дарэчы, адкрываюцца не толькі ў Мінску. Ёсць яны ў Барысаве і Салігорску.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubnеuskауа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[5] https://zviazda.by/be/tags/belsayuzdruk-0