Што лічыцца зменай умоў працы і ці павінен работнік пры гэтым распісвацца ў дадатковым пагадненні? Што рабіць, калі работадавец адмаўляецца своечасова разлічыць работніка пры яго звальненні? Як перайсці з кантрактнай формы найму на бестэрміновы працоўны дагавор? Які мінімальны тэрмін трэба адпрацаваць жанчыне да выхаду ў новы дэкрэт? Ці павінен работадавец выплаціць выхадную дапамогу пры скарачэнні пенсіянера? Ці можна пасля дасягнення дзіцем трох гадоў заставацца з ім дома, але захаваць за сабой працоўнае месца?
Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць, патэлефанаваўшы на прамую лінію гасцям рэдакцыі «Звязды» — юрыстам, галоўнаму прававому інспектару працы Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларысе Васілеўне МАНЮК і галоўнаму прававому інспектару працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сафіі Васілеўне ГРЫШУЦІНАЙ.
Тэлефануйце 25 верасня з 11 да 13 гадзін па тэлефоне 8 (017) 287-18-71.
Папярэднія пытанні можаце задаць 21 і 22 верасня па тэлефоне 8 (017) 287-18-29 у працоўны час або даслаць (з пазнакай «Прамая лінія») на электронны адрас іnfo@zvіazda.by [2] або па пошце: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] mailto:іnfo@zvіazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya