Дроны, якія лётаюць, могуць стаць добрай падтрымкай для паліцыі і іншых службаў. З паветра можна лёгка высачыць злачынцу, зрабіць здымкі месца злачынства або зняць на відэа пэўную мясцовасць. Менавіта таму паліцыя Вялікабрытаніі вырашыла пашырыць свае магчымасці з дапамогай спецыяльнага падраздзялення, у якое ўваходзяць вопытныя аператары.
Для гэтага некалькі камандаў афіцэраў прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і пасля 18 месяцаў трэніровак прыступілі да работы. Цяпер у распараджэнні супрацоўнікаў паліцыі маюцца ўніверсальныя дроны DJІ Іnspіre, абсталяваныя цеплавізарам і камерамі высокай якасці, — гэта абсталяванне дазваляе выкарыстоўваць квадракоптары для розных задач, таму з іх дапамогай ужо здымаюць месцы злачынстваў, ДТЗ і манітораць ахоўныя зоны, дапамагаючы змагацца з экалагічнымі правапарушэннямі. Цяпер жыхары Дэвона, Корнуэла і Дорсета добра падумаюць перад тым, як пайсці ў прыгарадныя лесапалосы, каб пасмажыць на вогнішчы мяса — дроны выдатна спраўляюцца з задачай аэрафотаздымкі, таму парушальнікаў стала значна прасцей выяўляць. Дроны змогуць дапамагчы і ў іншых, значна больш складаных аперацыях, але і ў іх ёсць недахопы. Напрыклад, яны не змогуць выканаць ускладзеныя на іх задачы пры моцным ветры, дажджы ці снегападзе.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:hvir@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/drony
[5] https://zviazda.by/be/tags/palicyya