Яна размешчана на вышыні больш за 5 кіламетраў.
Кітайскія навукоўцы рэалізуюць праект па будаўніцтве астранамічнай базы сусветнага класа ў акрузе Нгары Тыбецкага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) на вышыні больш за 5 тысяч метраў над узроўнем мора, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Акруга Нгары з яе разрэджаным паветрам і часцяком бясхмарным надвор'ем ідэальна падыходзіць для правядзення даследаванняў Сусвету. Па словах намесніка дырэктара Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Сюэ Суйцзяня, акрамя універсітэтаў і інстытутаў КНР, у праекце зацікаўлены даследчыя структуры з Японіі і ЗША. База будзе, у прыватнасці, праводзіць даследаванні па выяўленні першасных гравітацыйных хваль і касмічных прамянёў. Там жа будзе ўсталяваны найбуйнейшы аптычны тэлескоп Кітая дыяметрам 12 метраў. Чакаецца, што ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўжо ў 2020 годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya