Агульная сума актываў Кітайскай інвестыцыйнай карпарацыі (CIC) - суверэннага фонду дабрабыту краіны (SWF) - перавысіла 900 млрд долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Гэта другі найбуйнейшы SWF у свеце пасля нарвежскага Дзяржаўнага пенсійнага фонду, чые актывы дасягнулі за 1 трлн долараў у мінулым месяцы. Па словах галоўнага мэнэджэра CIC Тую Гуаншаа, у параўнанні з іншымі фінансавымі структурамі, "наша самае вялікая перавага ў тым, што нас падтрымлівае кітайскі рынак". "Рост карпарацыі ў наступныя 10 гадоў будзе залежаць ад яе намаганняў па інвеставанню ў эканамічную трансфармацыю Кітая. CIC прысвеціць сябе служэнню ў якасці моста, які злучае бізнес і рынкі як у краіне, так і за мяжой", - дадаў Тую.
Да слова, фонд быў заснаваны ў 2007 годзе, сума першапачатковага капіталу складала 249 млрд долараў ЗША.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya