Беларусь здзіўляе ўсіх сваімі дасягненнямі ў Сочы. Навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Лапко перамагла на канферэнцыі «ХХI стагоддзе: маладосць інтэлекту» падчас XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Яе распрацоўка стала лепшай у намінацыі "Здароўе нацыі".
Гаворка ідзе пра медыцынскі сарбент, які дазваляе выдаліць лішнія антыцелы з крыві. Яго можна выкарыстоўваць пры аўтаімунных захворваннях, а таксама трансплантацыі, калі пацыенту неабходна экстрана знізіць узровень антыцелаў, каб не адбылося адрыньвання органаў. Варта адзначыць, што замежныя аналагі ў распрацоўкі нашага вучонага ёсць. Але айчынны варыянт будзе значна таннейшы, а верагоднасць узнікнення пабочных эфектаў у яго ніжэйшая.
Распрацоўка Анастасіі Лапко ў 2015 годзе перамагла ў конкурсе "100 ідэй для Беларусі". Рэалізацыя гэтай ідэі ўключана ў дзяржаўную праграму навуковых даследаванняў "Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы" на 2016-2020 гады.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/xix-susvetny-festyval-moladzi-i-studentau