Выкапень адшукалі ў Сіньцзяне.
Першыя лясы з'явіліся на Зямлі ў эпоху сярэдняга дэвону, прыкладна 398-385 млн гадоў таму назад, яны галоўным чынам складаліся з папарацепадобных, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Багацце расліннага покрыва прыводзіла да істотнага зніжэння ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы. Знайшоўшы выкапнёвую расліну ўзростам 370 млн гадоў, група на чале з даследчыкамі з Кітайскай акадэміі навук раскрыла сакрэт існавання гэтага дрэва аддзела папарацепадобных, структура сцябла і асаблівасці росту якога адрозніваюцца ад звычайных дрэў.
Кітайскія навукоўцы высветлілі, што, у адрозненне ад сучасных дрэў, у старажытнай папарацепадобнай расліне праводзячая тканіна, якая знаходзіцца ў сцябле, уяўляе сабой разгалінаваную сістэму. Дзякуючы гэтаму расліна можа дасягаць больш за 5 метраў у вышыню. Цяпер выкапнёвая расліна знаходзіцца на даследаванні ў інстытуце. Навукоўцы заяўляюць, што трэба высветліць яшчэ на шмат пытанняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya