Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ўстаноўлены факты парушэнняў выплаты заработнай платы кіраўнікам арганізацый.
Распаўсюджанай з'явай стала выплата заробку кіраўніку без уліку ўстаноўленага кантрактам каэфіцыента.
Ёсць факты рэзервіравання заработнай платы з мэтай яе выплаты ў тыя месяцы, калі каэфіцыент становіцца ніжэйшы за кантрактнае значэнне. Такая сітуацыя, канстатуюць спецыялісты дзяржкантролю, магчыма як пры росце заработнай платы работнікаў арганізацыі, так і пры зніжэнні зарплаты кіраўніка з-за нявыкананых паказчыкаў альбо па іншых прычынах, якія пазбавілі яго стымулюючых выплат.
Менавіта такім чынам паступілі на адным з прадпрыемстваў ЖКГ. Паколькі каэфіцыент быў завышаны, сума перавышэння ў памеры 130 рублёў была аднесена ў рэзерв зарплаты дырэктара для наступных выплат. У ходзе праверак рэзерв быў расфарміраваны.
Дарэчы, на адным з прадпрыемстваў гандлю за 6 месяцаў гэтага года лішняя сума выплат перавысіла 2 тыс. рублёў.
Значную ролю ў налічэнні зарплаты адыгрывае і правільна вызначаная пасада кіраўніка. Праверкай выяўлена неабгрунтаванае прысваенне кіраўніку прадпрыемства лёгкай прамысловасці пасады «генеральны дырэктар», хоць ніякіх філіялаў, асобных падраздзяленняў не было. Тым самым быў няправільна вызначаны тарыфны каэфіцыент кіраўніка і яго намеснікаў і, як вынік, ажыццёўлена неабгрунтаваная выплата ім заработнай платы ў агульнай суме звыш 6 тыс. рублёў. Гэтыя сродкі былі вернуты, але імідж кіраўніка значна пахіснуўся, лічаць у Камітэце дзяржкантролю.
Маргарыта УШКЕВІЧ
margo@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:margo@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kdk-grodzenskay-voblasci