З сённяшняга дня павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму. З 1 лістапада да 31 студзеня яго памер у сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 197 рублёў 81 капейку (дагэтуль — 197 рублёў 57 капеек). У сувязі з гэтым пералічаць і выплаты, які залежаць ад БПМ.
Так, павысяць мінімальныя пенсіі, надбаўкі да іх, даплаты пажылым ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Павялічаць дапамогі па доглядзе інваліда першай групы і асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дапамогі сем'ям, што выхоўваюць дзяцей. Паколькі бюджэт пражытковага мінімуму падрос на 0,1 працэнта, то і выплаты, звязаныя з ім, пабольшаюць на 0,1 працэнта.
Нагадаем, што 17 кастрычніка Прэзідэнтам быў падпісаны Указ №377, згодна з якім з лістапада павысяцца таксама працоўныя пенсіі — у сярэднім на пяць працэнтаў. Дадатковыя расходы ў сувязі з гэтым складуць 42,76 мільёна рублёў у месяц. У кожным канкрэтным выпадку памер прыбаўкі будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу, велічыні заробку. Па падліках, сярэдняя пенсія складзе 315,74 рубля.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-dapamogi
[5] https://zviazda.by/be/tags/pensiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/groshy