З пераходам на адзіны брэнд ён стане найбуйнейшым у Беларусі аператарам фіксаванага інтэрнэту.
У яго ўвойдуць карыстальнікі раней набытых правайдэраў "Атлант Тэлекам", гомельскага "Гаранта", а таксама абаненты "Хатняя сетка". Velcom не назавеш больш сотавым аператарам — цяпер гэта тэлекам-кампанія, якая аб'ядноўвае мабільны і фіксаваны інтэрнэт. Аб'яднанне завершыцца ў першай палове снежня — абанентам будуць прапанаваныя новыя тарыфы для хатняга інтэрнэту і Смарт-тэлевізары з падпіскай на ТБ-сэрвіс voka ў растэрміноўку.
“Цяпер кампанія плануе яшчэ больш актыўна развіваць сетку за кошт будаўніцтва інфраструктуры і куплі дзеючых гульцоў», — сказаў Антон Бладзік, намеснік генеральнага дырэктара velcom па пытаннях фіксаванай сувязі і інтэграцыі. Ужо цяпер для абанентаў абодвух аператараў дзейнічае кантакт-цэнтр з аб'яднаным нумарам 150. Неўзабаве ў velcom плануюць аб'яднанне білінгавых сістэм, гэта дазволіць інтэграваць мабільныя і фіксаваныя прадукты.
У першы тыдзень снежня velcom запусціць лінейку тарыфаў “Хатні”, якая прыйдзе на змену дзеючым тарыфам для прыватных абанентаў фіксаванай сеткі. Карыстальнікам, у прыватнасці, стане даступны “безліміт” з хуткасцю да 100 Мбіт/сек. Новыя тарыфы будуць даступныя абанентам ў Мінску, Гомелі і гомельскім рэгіёне, Віцебску, Бабруйску, Магілёве — усюды, дзе пракладзена “оптыка” velcom. Абновіцца таксама лінейка тарыфаў для карпаратыўных кліентаў. Хуткасць на тарыфах для бізнесу будзе пачынацца з 12 Мбіт/сек, а максімальная хуткасць дасягне 150 Мбіт/сек.
Таксама ў планах — значна пашырыць фіксаваную сетку на тэрыторыі прысутнасці і прыйсці ў новыя гарады, у тым ліку ў Брэст, Полацк, Наваполацк і Жлобін. Так, у наступным годзе кампанія плануе правесці высакахуткасную сетку ў 180 тысяч кватэр.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/velcom-a1