Сёння кіраўніцтва, асабовы склад, ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі прымаюць віншаванні не толькі з нагоды прафесійнага свята, але і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання органаў дзяржаўнай бяспекі.
«У слаўным векавым летапісе нацыянальнай спецслужбы ёсць нямала яркіх старонак, напоўненых легендарнымі імёнамі, прыкладамі сапраўднага патрыятызму, крыштальнай сумленнасці, бездакорнага выканання службовага абавязку і гатоўнасці да самаахвяравання», — адзначыў у сваім віншаванні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама заўважыў, што цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў дастойна выконвае свой абавязак, забяспечваючы надзейную абарону беларускай дзяржавы. Залогам поспеху служаць прафесіяналізм і падрыхтаванасць кадраў, высокі інтэлектуальны і тэхнічны патэнцыял органаў дзяржбяспекі. Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень адрасуюцца ветэранам, якія застаюцца прыкладам вернасці прысязе, сапраўднымі настаўнікамі, чый бясцэнны вопыт заўсёды запатрабаваны.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім супрацоўнікам і ветэранам КДБ міру і здароўя, каб іх прафесійныя поспехі спалучаліся з сямейным дабрабытам і асабістым шчасцем.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:protas@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-byaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/kdb
[6] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-dzyarzhaunay-byaspeki-0