Ён будзе займацца распрацоўкай штучнага інтэлекту.
Амерыканская кампанія Google адкрые ў Пекіне навукова-даследчы цэнтр штучнага інтэлекту, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Падобны цэнтр стане першым у Азіі. Новы праект быў запушчаны на Google Developer Day ў Шанхаі, распавяла адзін з вядучых спецыялістаў кампаніі Лі Фейфей. "Я веру, што штучны інтэлект і яго перавагі не маюць межаў. Усё роўна, ці ўдасца здзейсніць прарыў у Сіліконавай даліне, Пекіне ці дзе-небудзь яшчэ, у штучнага інтэлекту ёсць магчымасць зрабіць жыццё людзей па ўсім свеце лепш", - сказала Лі.
Раней Google падвяла вынікі 2017 года і назвала самыя папулярныя запыты 2017 года. У гэтым годзе карыстальнікі актыўна шукалі інфармацыю аб урагане "Ірма", iPhone 8 і iPhone X.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya