Міністэрства інфармацыі краіны абвясціла аб старце праекта «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям». Галоўная мэта — прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, да шырокага знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай.
Суарганізатары акцыі — рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Сябры «Вясёлкі», Саюз пісьменнікаў Беларусі, часопіс «Вясёлка», Выдавецкі дом «Звязда», «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты. У праграме сапраўды творчага праекта — сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі, розныя інтэрактыўныя прэзентацыі кніг, конкурсы чытальнікаў, правядзенне гульняў і самых розных імпрэз, прысвечаныя кніжным героям. «Культурны маршрут...» пройдзе па ўсёй краіне, па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу ў праекце арганізатар і суарганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых, усіх, для каго каштоўнасці чытання, кнігі іграюць важную ролю і ў выхаванні, і ў адукацыі як асобы, так і ўсяго грамадства.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] mailto:shychko@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaratura