Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Згодна з рашэннем, амаль 277 тысяч рублёў будуць накіраваныя на выплату 179 стыпендый студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, 29 грашовых прэмій пераможцам міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў творчых дасягненняў і навукова-тэхнічнай творчасці, 185 заахвочвальных прэмій педагагічным і навуковым работнікам, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі.
Таксама каля 65 тысяч рублёў накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Структура і дынаміка біялагічнай разнастайнасці» БДУ ў мэтах павышэння якасці практычнай падрыхтоўкі студэнтаў біялагічных спецыяльнасцяў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-padtrymka
[3] https://zviazda.by/be/tags/adoranyya-studenty
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka