Даставілі летась кітайскія кур'ерскія фірмы.
Летась кітайскія кур'ерскія фірмы даставілі 40 млрд пасылак з павелічэннем паказчыка на 28 працэнтаў у гадавым выражэнні, заявіла нацыянальная паштовая служба, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Паводле звестак Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення, агульны аб'ём паштовых аперацый дасягнуў 976 млрд юаняў (150 млрд долараў), павялічыўшыся на 32 працэнтаў у гадавым вылічэнні, з павелічэннем прыбытку на 23,5 працэнтаў. Хоць кур'еры дастаўлялі летась больш за 100 млн адпраўленняў кожны дзень, каэфіцыент задаволенасці кліентаў склаў 75,7 працэнта, падняўшыся ўсяго толькі на адзін пункт у параўнанні з 2016 годам.
Паштовая інфраструктура пастаянна пашыраецца, аб чым сведчыць будаўніцтва больш за 1000 цэнтраў захоўвання і дастаўкі. Такія тэхналогіі ў сферы захоўвання і дастаўкі, як склады без персаналу, дроны і беспілотныя аўтамабілі даказалі сваю эфектыўнасць. Сектар дастаўкі адыграе важную ролю ў барацьбе з беднасцю ў рамках 900 праектаў, дапамагаючы сялянам прадаваць сваю прадукцыю.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya