Менавіта там хаваў наркатычнае зелле і небяспечны псіхатропны сродак альфа-РVР адзін з кіроўцаў, машыну якога праверылі магілёўскія мытнікі разам з супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Яшчэ адзін кіроўца з Бабруйска захоўваў марыхуану ў сваім гаражы. Знайсці небяспечнае рэчыва дапамаглі службовыя сабакі. У бабруйчаніна канфіскавана больш за 55 грамаў гэтага сродку. Абодва мужчыны ўзяты пад варту, у адносінах да іх распачаты крымінальныя справы.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana