На пажары ў Клецкім раёне выратаваны тры чалавекі, яшчэ 11 былі эвакуяваны.
— Бліжэй да вечара паступіла паведамленне пра загаранне ў шматкватэрным жылым доме ў аграгарадку Янавічы. На месцы падраздзяленні ўбачылі моцнае задымленне ў жыллі на другім паверсе трохпавярховага дома, — расказала афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. — Тут у пакоі знайшлі загінулага гаспадара 1973 года нараджэння. Па словах суседзяў, мужчына пражываў адзін.
З вышэйразмешчанай кватэры па лесвіцы работнікі МНС выратавалі жанчыну 1994 года нараджэння і яе сына 2014 года нараджэння. З гэтага ж жылля пры дапамозе маскі вывелі па лесвічных маршах пенсіянерку 1951 года нараджэння. З суседніх кватэр ратавальнікі эвакуявалі 11 чалавек. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Версія, якая разглядаецца, — неасцярожнасць пры курэнні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[5] https://zviazda.by/be/tags/klecki-rayon