Беспілотны лятальны апарат (БПЛА) «Геаскан 201», прызначаны для абнаўлення геаграфічнай інфармацыйнай сістэмы (ГІС), атрымаў сертыфікат лётнай прыдатнасці.
Плануецца, што першыя палёты для аэрафотаздымак з дапамогай БПЛА для навукова-даследчых мэт адбудуцца ўжо сёлета ў сакавіку. Крыху раней беларускае прадпрыемства сельскагаспадарчых аэрафотагеадэзічных пошукаў (БелПСГАГП) завяршыла працэдуру рэгістрацыі беспілотнага лятальнага апарата ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце краіны.
Для выканання аэрафотаздымкі на беспілотным лятальным апараце група спецыялістаў прадпрыемства прайшла курс навучання па рабоце з гэтым тыпам беспілотных комплексаў у Санкт-Пецярбургу. Беспілотны комплекс расійскай вытворчасці «Геаскан 201» дазволіць у аператыўным рэжыме выконваць аэрафотаздымку звышвысокага раздзялення (да двух сантыметраў) невялікіх участкаў мясцовасці (да 50 квадратных кіламетраў). Фотаздымкі робяцца ў мэтах маніторынгу тэрыторый, зямельнага фонду, сельскагаспадарчых палёў, інвентарызацыі і інжынерных пошукаў. Комплекс дазваляе вывучаць канкрэтныя тэрыторыі, напрыклад садовыя таварыствы. Выкарыстанне землеўпарадчыкамі гэтай тэхнікі будзе спрыяць далейшаму спрашчэнню працэдуры аднаўлення граніц зямельных участкаў.
У цэлым, дзякуючы ўкараненню сучасных лічбавых тэхналогій атрымання даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў 2017 годзе, агульны аб'ём аэрафотаздымачных работ прадпрыемства па тэрыторыі Беларусі склаў 41 тысячу квадратных кіламетраў (у 1996 годзе гэтая лічба складала 12 тысяч квадратных кіламетраў).
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bespilotny-lyatalny-aparat
[4] https://zviazda.by/be/tags/bespilotnik