Праходзіць у Чжэцзяне.
У вёсцы Янься павета Саньмэнь горада Тайчжоу правінцыі Чжэцзян прадстаўлены “банкет” са 108 каменных “страў”, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Па словах арганізатара выставы Ван Ваньчжуна, усе стравы былі “прыгатаваныя” з каля тысячы камянёў, якія ён збіраў з розных куткоў Кітая на працягу 10 гадоў. У прыватнасці, большасць сярод гэтых камянёў з'яўляюцца агатамі, таксама маюцца закамянеласці і іншыя рэдкія матэрыялы. Напрыклад, страва "Рыба, прыгатаваная на пару» была зроблена з выкарыстаннем агата “гобі”, падобнага на карася па форме і колеру, а «Малюск, прыгатаваны на пары» са скамянелых малюскаў узростам дзесяць тысяч гадоў. Выдаткі на выраб дадзенай калекцыі склалі амаль 200 тысяч юаняў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya