Сёмага чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прайшло адкрыццё Міжнароднага праекта NON-FASHION / фатаграфія, відэа, аб'екты, перформанс. Куратар выставы – Дзіна Даніловіч.
Сярод удзельнікаў праекта мастакі, фатографы з Беларусі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Нідэрландаў. Таксама ў межах выставы можна ўбачыць куратарскую працу Уладзіміра Парфянка – фатаграфіі Петрыка Таранды з архіва Мікалая Таранды «Баранавіцкія моды. 1950-ыя».
Арганізатарамі і партнёрамі выступілі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Polansky gallery.
Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з праяўленняў чалавечай натуры з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, патрэбай падтрымліваць традыцыі, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае - натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды".
Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць паўсядзённяму погляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага погляду на яе.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk