Яны жылі ў правінцыі Шаньдун 100 млн гадоў таму.
Навукоўцы з кітайска-амерыканскай даследчай каманды абвясцілі аб адкрыцці каля горада Таньчэн правінцыі Шаньдун больш чым 300 слядоў дыназаўраў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Было выяўлена, што велацэраптары мелі статкавыя асаблівасці. Яны жылі тут 100 млн гадоў таму. Велацэраптары належаць да роду малога дейнаніха, а іх сляды ў колькасці больш за 70 былі размешчаны па чатырох паралельным лініях, што пацвердзіла статкавы характар гэтага віду дыназаўраў. Акрамя таго, гэта стала першым у свеце адкрыццём такой вялікай колькасці слядоў малых дейнаніхаў. Звычайна ў адным месцы рэдка сустракаецца так шмат слядоў дыназаўраў, тут жа іх аказалася больш за 300. Сляды належаць сямі відам, уключаючы тэраподаў, дейнаніхаў, а таксама сляды птушак дыназаўраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya