Першым аб'ектам нерухомай маёмасці, на які Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржкаммаёмасці была цалкам складзена тэхнічная дакументацыя ў электронным выглядзе, стала збудаванне «Лінія электраперадачы ВЛ 330 кВ № 2 АЭС — Паставы» працягласцю 41 847 метраў.
Дакументацыя — тэхнічны пашпарт на капітальную пабудову ў выглядзе электроннага дакумента і першая электронная інвентарная справа — складзена спецыялістам па тэхнічнай інвентарызацыі і праверана ўпаўнаважанымі службовымі асобамі.
Тэхнічны пашпарт быў падпісаны электронным лічбавым подпісам упаўнаважанай службовай асобы. Дакументы, сфарміраваныя такім чынам, будуць захоўвацца ў архіўнай адкрытай інфармацыйнай сістэме, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhkammayomasc