Любіце вэнджаніну, але не гатовыя купляць тавар невядомага паходжання ў краме? Спецыялісты кампаніі «Коптим» рэкамендуюць набыць спецыяльнае абсталяванне для дачнай хаты ці паходу і рыхтаваць дэлікатэсы самастойна. Аб розных відах вяндлярняў, іх перавагах і недахопах распавядаюць эксперты.
Гарачае і халоднае вэнджанне: падабенства і адрозненні
Перад тым, як выбіраць устаноўку і вывучаць каталог мангалаў у Мінску з цэнамі [2], вызначыцеся з відам вэнджання. Прынцыпы халоднай і гарачай апрацоўкі прадуктаў прыкметна адрозніваюцца, густ і працягласць захоўвання таксама розныя.
Асаблівасці халоднага вэнджання. Падрыхтоўка мяса, рыбы, сала і сыру адбываецца пры тэмпературы 18°С... +25°С і займае некалькі сутак. З прадукта паступова сыходзіць вільгаць. Стравы, прыгатаваныя метадам халоднага вэнджання, захоўваюцца ад некалькіх тыдняў да паўгода. Для такога працэсу спецыялісты раяць у якасці «паліва» выбіраць фруктовыя гатункі драўніны, дуб, алешыну ці асіну. Ігліца вельмі не рэкамендавана, пры высокай тэмпературы яна вылучае смалу, якая гарыць і стварае з'едлівы дым.
Асаблівасці гарачага вэнджання. Прадукты гатуюць пры тэмпературы +35°С... +150°С, ад 30 хвілін да 3 гадзін. Вільгаць і тлушч ў гатовай страве захоўваюцца, мяса і рыба атрымліваюцца сакавітымі і духмянымі. Гэты від вэнджання актуальны ў тым выпадку, калі хочацца прыемна адпачыць на выходных у коле блізкіх людзей і паласавацца смачнай ежай на свежым паветры. Памятайце, што захоўваюцца прадукты гарачага вэнджання не больш за 2-3 дні, і іх трэба змясціць у халадзільнік.
Класіфікацыя вяндлярняў: від паліва, мабільнасць
На рынку Мінска багаты асартымент вяндлярняў. Як абраць варыянт, яакі падыходзіць? На што арыентавацца пры куплі? Гэтыя і іншыя пытанні асвятляюць спецыялісты «Коптим».
Від паліва
Мабільнасць установак
Стацыянарныя вяндлярні. Габарытнае абсталяванне для загараднага дома. Звычайна такія мадэлі вырабляюць з чыгуну або нержавеючай сталі, яны трывалыя і цяжкія, таму манціруюцца ў адмысловым месцы на прысядзібным участку і застаюцца там на доўгія гады.
Устаноўкі для вэнджання ў паходзе. Гэта мабільныя версіі абсталявання, якія лёгка сабраць і разабраць. Калі вы купілі кампактную вяндлярню, можаце смела браць яе на рыбалку, паляванне або для іншага адпачынку на прыродзе.
ТОП-5 парад, як выбраць вяндлярню
Хочаце купіць стацыянарную вяндлярню для загараднага дома або выбраць падарунак рыбаку [4] ў выглядзе мабільнай устаноўкі ў Мінску? Звяртайцеся ў кампанію «Коптим». Спецыялісты дапамогуць падабраць падыходнае абсталяванне.
*На правах рекламы
*УНП 192015812
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://koptim.by/mangaly.html
[3] https://koptim.by/koptilni.html
[4] https://koptim.by/podarki-dlya-okhotnika-i-rybolova.html
[5] https://zviazda.by/be/tags/reklama-na-partale