У Пекіне прайшло мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю збору праектаў для распрацоўкі экалагічнай ўпакоўкі, якая будзе выкарыстоўвацца ў эскпрэс-дастаўцы, пры транспартоўцы ежы на вынас і захоўванні прадуктаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Перыяд, за які будуць прымацца праекты, будзе доўжыцца да 15 красавіка 2019 года. Акрамя таго, у чэрвені наступнага года пасля праходжання тэставай эксплуатацыі ўпакоўкі будуць выкарыстоўвацца на адпаведных платформах і прадпрыемствах.
Па дадзеных упраўлення паштовай сувязі Пекіна, у 2017 годзе аб'ём экспрэс-даставак па Пекіне склаў 2,275 млрд заказаў і вырас на 16 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Для дастаўкі былі выкарыстаныя ўпакоўкі папяровай вытворчасці, пластыкавыя пакеты і напаўняльнікі, якія абараняюць прадмет дастаўкі ад пашкоджанняў. Па папярэднім падліку адной з платформаў па замове ежы на вынас, у першай палове 2018 года штодзённы аб'ём заказаў ў Пекіне дасягнуў 2 млн, для транспарціроўкі якіх быў выкарыстаны прыкладна за 1 млн пластыкавых пакетаў і 2 млн скрынак. Большасць з гэтых упаковак не падлягае перапрацоўцы, што аказала дадатковую нагрузку на галіну перапрацоўкі гарадскога гаспадарчага смецця.
Па наяўных звестках, дадзенае мерапрыемства падзелена на пяць этапаў: вызначэнне попыту, збор праектаў, прымяненне праектаў на практыцы, праверка і ацэнка, а таксама дэманстрацыя і падвядзенне вынікаў. Першы этап пройдзе з 20 верасня па 20 кастрычніка. Другі этап - з 21 кастрычніка 2018 г. па 15 красавіка 2019 г. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце www.bjgreendesign.com, што вызваліць ўдзельніка ад платы за рэгістрацыю, праверку і ацэнку. Акрамя таго, ён атрымае прэмію і сертыфікат.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya