ЗАТ "Штадлер Мінск" працуе над праектам па вытворчасці цягнікоў для Мінскага метрапалітэна. Да канца года плануецца выпусціць першы склад, паведаміў журналістам дырэктар прадпрыемства Філіп Бруннер, адказваючы на пытанне БЕЛТА [1].
"Цягнік выйдзе на рэйкі яшчэ ў гэтым годзе, на пачатку наступнага года абкатаем яго ў інфраструктуры. Потым ён гатовы да камерцыйнай эксплуатацыі для руху з пасажырамі", - адзначыў Філіп Бруннер.
ЗАТ "Штадлер Мінск" пабудуе дзесяць саставаў для сталічнай падземкі. Першы цягнік будзе эксплуатавацца на другой лініі. Гэта сучасны састаў з магчымасцю праходу ўздоўж усіх вагонаў, адаптаваны для ўсіх катэгорый грамадзян, абсталяваны антывандальнымі сядзеннямі, зручнымі поручнямі, сістэмай аўтакіравання, якая забяспечыць дакладнасць прыпынку. У будучыні такія цягнікі будуць курсіраваць па трэцяй лініі метро.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten
[3] https://zviazda.by/be/tags/shtadler-minsk