Прэс-тур расійскіх журналістаў пачынаецца сёння ў Беларусі са знаёмства з Полацкам і Наваполацкам у Віцебскай вобласці, піша БЕЛТА [1] са спасылкай на Віцебскі аблвыканкам.
Прэс-тур праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек, прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, эксперты і блогеры з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі.
Сёння ў Полацку ўдзельнікі прэс-туру наведаюць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і мясцовае малочнае прадпрыемства. У Наваполацку запланавана знаёмства з ААТ "Нафтан", СТАА" ЛЛК-Нафтан", музеем гісторыі і культуры горада.
Праграма наступных дзён у Мінску і Мінскай вобласці не менш насычаная. 12 снежня журналісты наведаюць Мінскі завод колавых цягачоў, аб'екты холдынга "Амкадор", ЗАТ "Штадлер Мінск", Цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", а на наступны дзень убачаць МКСК "Мінск-Арэна", правядуць сустрэчу з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгіем Катуліным, азнаёмяцца з вытворчасцю на Мінскім малочным заводзе нумар 1 і наведаюць Парк высокіх тэхналогій.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/press-tur-rossijskih-zhurnalistov-prohodit-v-belarusi-11-14-dekabrja-328841-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pres-tur
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalisty
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya