Памесная царква, якая была створана ў Кіеве на Аб'яднаўчым саборы ўкраінскіх праваслаўных цэркваў, афіцыйна называецца Праваслаўная царква Украіны.
Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар УПЦ Кіеўскага патрыярхату арцыбіскуп Яўстрацій Зара. "Афіцыйная назва, паводле статуту - Праваслаўная царква Украіны. Таксама можна ўжываць УПЦ (не блытаць з МП)", - напісаў ён.
Таксама прэс-сакратар удакладніў, што тытул прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Украіны - Блажэнны Епіфан, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны.
УНІАН [1]
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/politics/10378584-stalo-izvestno-oficialnoe-nazvanie-novoy-cerkvi-v-ukraine.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina