Праграміст з Мінска стварыў і апублікаваў на Facebook [3] карту, на якой паказаў, як у сталіцы ходзіць грамадскі транспарт з раніцы і да вечара і ў гадзіны пік.
Аляксандр Мархвіда апрацаваў расклад усяго транспарту ад "Мінсктранса" ў будні дзень і намаляваў яго ў выглядзе "мурашак" на карце.
Легенда карты наступная: чырвоныя - аўтобусы, сінія - тралейбусы, шэрыя - трамваі, чорныя - метро. Унізе паказаны час і колькасць транспартных сродкаў. Так, напрыклад, у гадзіны пік у 7 раніцы і каля 17 гадзін дня ў горадзе ходзіць парадку 1500 грамадскіх транспартных сродкаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/transpart
[3] https://www.facebook.com/Negromovich/videos/10218007433562218/
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart
[5] https://zviazda.by/be/tags/videa