Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта рэкамендаваў уключыць у праграму Алімпійскіх гульняў чатыры новыя віды спорту — сёрфінг, скалалажанне, брэйк-данс і скейтбордынг.
Усе чатыры віды адпавядаюць алімпійскаму парадку і спрыяюць таму, каб праграма Алімпіяды стала больш збалансаванай у дачыненні да роўнасці палоў, больш маладзёжнай і больш урбаністычнай. Адпаведную прапанову ўнёс аргкамітэт летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы. Да канчатковага рашэння МАК усе чатыры віды спорту будуць знаходзіцца пад наглядам.
Спаборніцтвы па сёрфінгу, скалалажанні і скейтбордынгу ўпершыню пройдуць на Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа ў якасці дадатковых відаў спорту разам з бейсболам/софтболам і каратэ. Брэйк-данс ужо дэбютаваў на юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Буэнас-Айрэсе.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiada