Міжнародны форум адзначае сваё 25-годдзе. Мерапрыемства аб'ядноўвае навукоўцаў з розных краін свету, якія працуюць у сферы багаслоўя, гісторыі, філасофіі і рэлігіязнаўства. Чытанні за чвэрць стагоддзя сталі пляцоўкай для міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, абмеркавання праблем духоўнасці і яе значэння для сучаснага грамадства.
У адкрыцці і пленарным пасяджэнні ўдзельнічаюць кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў, ведамстваў, дыпламатычнага корпуса і навуковых устаноў.
Тэма сёлетніх чытанняў — «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры», а колькасць удзельнікаў — больш за 100 гасцей з краін СНД і далёкага замежжа.
Арганізатарамі юбілейнага форуму сёлета сталі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау, Інстытут тэалогіі БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/kiryl-i-myafodziy
[5] https://zviazda.by/be/tags/chytanni