У Брэсце ўрачыста адкрылі прыбудову да прыёмнага аддзялення гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Гэта сціпла называецца «прыбудова», а насамрэч узведзены новы трохпавярховы корпус прыёмнага аддзялення. А паколькі ўказаная бальніца знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы Леніна побач з аднайменнай плошчай, то пад'езд да прыёмнага пакоя бальніцы з вуліцы быў вельмі нязручны. Цяпер уваход у прыёмнае аддзяленне размяшчаецца ў двары. І гэта зусім іншы ўзровень камфорту. Пра неабходнасць будаўніцтва гаварылі даўно,
і вось корпус здадзены пад ключ.
Тут ёсць лабараторыі і розная сучасная апаратура. Сюды нядаўна завезены два новыя тамографы: рэнтгенаўскі камп'ютарны тамограф і апарат МРТ агульным коштам больш за 3 мільёны рублёў. Расходы па набыцці апаратаў узяло на сябе Міністэрства аховы здароўя. А будаўніцтва прыбудовы фінансаваў гарадскі бюджэт.
Павіншаваць бальніцу з наваселлем прыйшоў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/balnica
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-korpus
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest